Зорны россып студэнтаў БГТУ. Інтэрв’ю дыпламантаў Рэспубліканскага конкурса Аўтограф

18 сакавіка 2021 года ў канферэнцзале адбылося ўрачыстае пасяджэнне літаратурнага клуба “Ветліца”, прысвечанае вынікам Рэспубліканскага фестываля мастацкай творчасці навучэнцкай і студэнцкай моладзі “АРТ-вакацыі-2020”. Свае працы на конкурс дасылалі студэнты са звыш 30 ВУЗаў, у якіх дзейнічае больш за 40 аб’яднанняў (клубы, крэатыўныя майстэрні, тэатры, секцыі і інш.).

На сустрэчу былі запрошаны пераможцы і дыпламанты  Рэспубліканскага конкурсу літаратурнай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АЎТОГРАФ” у намінацыях “Паэзія”, “Проза”, “Публіцыстыка”, “Фантастыка” (16 аўтараў, якія атрымалі 21 дыплом: 1 ступені – 5; 2 ступені – 6; 3 ступені – 5; за актыўны ўдзел – 5) і Рэспубліканскага завочнага конкурсу мастацкай творчасці студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі “АРТ-ПАРТАЛ” у намінацыі “Творческое преображение: создавая будущее” (відэа) (7 аўтараў, якія атрымалі 2 дыпломы 2 і 3 ступені). 
Увогуле ў Беларусі ўдзельнікі атрымалі 187 дыпломаў, 26 з якіх заслужылі аб’яднанні БГТУ: 23 дыплома – члены літаратурнага клуба “Ветліца”, 3 дыплома – сябры тэатра “Колакал” (Подробнее
БГТУ мае максімальную колькасць узнагарод у параўнанні з іншымі ўстановамі!
Дыпломы за працы сваім студэнтам уручыла кіраўнік “Ветліцы” Надзея Яўсееўна Савіцкая: “Я вельмі радая, што працую з такімі таленавітымі людзьмі. Я вамі ганаруся, я вас шаную і люблю”.
Конкурс праходзіў ва онлайн-фармаце. Удзельнікі «Арт-вакацыі» пісалі свае працы і дасылалі іх у электронным выглядзе.
Так, Максім Машкін, студэнт першага курса спецыяльнасці «Хімічная тэхналогія арганічных рэчываў, матэрыялаў і вырабаў» (ХТОМ), удзельнічаў у намінацыі «Паэзія»: «Было вельмі нечакана атрымаць дыплом, таму што я стаўлюся да сваіх работ крытычна: сёння ты напісаў нешта і табе падабаецца, а заўтра ўжо ўсё не так, як учора».
А вось 4-курснік факультэта хімічнай тэхналогіі і тэхнікі Арсеній Чубараў дэбютаваў адразу ў двух намінацыях. У першай – «Паэзія» (верш на тэму: “Прысвячэнне 75-годдзю Вялікай перамогі”) – студэнт атрымаў дыплом I ступені. У другой –  «Будучыня», куды Арсеній дасылаў  аповед, – узнагароду II ступені. 

Паэтычны твор Арсенія – гэта паэма, якая складаецца з 5 частак, аб’яднаных праблемай вайны, кожны з урыўкаў напісаны на асобную тэму. Першапачаткова паэма мела саркастычную назву «В честь войны», якая высмейвае людзей, усхваляючых гэтыю трагічную частку гісторіі: «Я хацеў сказаць, што яны не маюць рацыю». Але потым Арсеній вырашыў змяніць назву на «Горнило смерти». Такі загаловак адлюстроўвае смутак і жах вайны. 
Вольга Данілевіч, якая, здаецца, самая дасведчаная ў клубе, прымала ўдзел ў намінацыі “Будучыня”. Яна дасылала твор “Экос, или Первое путешествие в параллельный мир”. 
«Я пішу шмат фантазійных гісторый, а канкрэтна на гэтую мяне натхніла першая лекцыя па «Экалогіі». Выкладчыца вельмі хацела нас зацікавіць. Яна мяне настолькі натхніла! Мне вельмі захацелася закрануць гэтую тэму ў сваім творы, але завуаляваць яе так, каб яна не здавалася вельмі сур’ёзнай». Менавіта так да Вольгі прыйшла ідэя сачынення, дзе галоўны персанаж – дзяўчына, якая вучыцца на вандроўніцу па розных светах, здзяйсняе свае першае падарожжа і пазнае сумную гісторыю разумных істот з паралельнага свету. Гераіня разумее, што жыхары Зямлі могуць паўтарыць лёс іншапланетных істот, і імкнецца знайсці спосаб гэтага пазбегнуць.
Цікава разважае пра сваё членства ў клубе Станіслаў Цярэнцьеў: «Я не пазіцыяную сябе як пісьменніка, а лічу гэта сваім хобі. Напрыклад, некаторыя людзі займаюцца фотамастацтвам: яны захоўваюць моманты са свайго жыцця на здымку. Я ж, у сваю чаргу, пакідаю ўспаміны ў празаічнай або вершаванай форме. Потым вельмі прыемна перачытваць, успамінаць». 
Станіслаў вырашыў прыняць ўдзел, бо гэта добрая магчымасць падзяліцца сваімі эмоцыямі. Ен не чакаў, што займе нейкае месца, бо “трохі скептычна ставіўся да сваіх магчымасцяў, не верыў у сябе, у тое, што працы могуць камусьці спадабацца”. Але талент не схаваешь!
А вось Анастасія Янучок піша ўжо даволі даўно, са школы: «Мяне заўсёды матывавала мама, яна ў мяне творчая асоба. Яна падказвала, якія цікавыя конкурсы цяпер праходзяць, раіла, куды трэба рухацца. Не заўсёды лёгка ўзяцца за працу – напрыклад, не падабаецца тэма. Але ў такіх сітуацыях я ўсё роўна саджуся і пачынаю пісаць, таму што ведаю – калі не пераступіш праз сябе, нічога не атрымаецца». Дзяўчына разумее, што легка ў жыцці нічога не даецца, але толькі дзякуючы намаганням, можна адчуць смак поспеху. 
На пытанне «Як вы ставіцеся да прац другіх удзельнікаў клуба?» Анастасія адказала: «У нас нядаўна выйшаў альманах. Я натыкнулася на твор Вольгі Данілевіч пра падарожжа ў іншыя светы і была ў захапленні. Гэта вельмі блізка да таго, што я люблю чытаць».

Не ўсе удзельнікі “Арт-вакацыі” пішуць свае працы “з нуля”. Так, Анастасія Качамарава творы, дасланыя на конкурс, напісала раней, але спецыяльна да конкурса дзяўчына іх дапрацавала і удасканаліла. 
«Я не думала, што атрымаецца заняць нейкае месца, хоць я і вельмі люблю сваю працу. Твор быў напісаны на эмоцыях». Гісторыя дзяўчыны пра робата, які пранікаецца чалавечнасцю і пачынае разумець мэту людскога існавання. Не дзіўна, што твор з такой глыбокай ідэяй быў адзначаны.

Студэнты вельмі цепла адклікаліся аб літаратурным клубе. Дзмітрыю Уласенка, напрыклад, вельмі цікава працаваць у “Ветліцы”: «Клуб матывуе. Без яго я б наўрад ці што-небудзь пісаў. Тут я удзельнічаю ў конкурсах, атрымліваю ўзнагароды – маме прыемна». А Анастасія Янучок праз клуб мае магчымасць даведвацца пра новыя цікавыя конкурсы.
Вольга Данілевіч шануе магчымасць камусьці паказаць працы: «Я сарамлівая і не магу малазнаемаму чалавеку прапаноўваць пачытаць свае творы. Нават людзі, з якімі я маю зносіны даўно, не ўсе ведаюць, што я пішу».
Шчыра падзяліўся адчуваннямі і Арсеній: «Калі мы з удзельнікамі клуба збіраемся разам, адчуваецца атмасфера творчасці. Гэта нібы ў паветры лунае, адчуваецца на падсвядомым узроўні».

“Ветліца” – гэта аб’яднанне творчай моладзі. Гэта месца, дзе студэнты могуць ствараць нешта самабытнае і дзяліцца гэтым не толькі з сябрамі па клубе, але і з зацікаўленнымі людзьмі. Удзельнікі “Ветліцы” – шматгранныя асобы, гатовыя працаваць і перамагаць!